- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра сябе і свой народ. Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам: — Хто мы? — Мы беларусы. — Хто гэта беларусы? — Беларусы — гэта народ арыйскае расы, славянскага племя. — Што гэта народ або нацыя? — Народ або нацыя — гэта згуртаваньне людзкіх пакаленьняў, у іхным бязупынным патоку, ніколі няспыняльным і невычарпальным, якія маюць адно расавае паходжаньне, г. зн. у чыіх жылах цячэ адна кроў, хто засяляе адну тэрыторыю, мае свой арыгінальны фізычны і духовы тып, свае звычаі, культуру, гісторыю і народны характар, якім розьняцца ад іншых людзей, гавораць аднэю моваю, ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю. (фрагмент)