“Шляхціца Завальню” ўпершыню пераклалі на ангельскую мову
2025-12-11 16:37
Выдавецтва Grunwald, якое спецыялізуецца на выданні беларускіх кніг у перакладзе на ангельскую мову, выпусціла культавы твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». Англамоўнае перастварэнне Волі Яноўскай мае назву «Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales».
Першы англамоўны пераклад твора Яна Баршчэўскага выйшаў у кастрычніку 2025 году. Пакуль толькі ў мяккай вокладцы і з чорна-беламі ілюстрацыямі. Кніга ўжо даступная для пакупкі праз сайт выдавецтва, на Amazon і іншых буйных анлайн-пляцоўках. Таксама можна прыдбаць электронную версію.
У пачатку 2026 году чакаецца выхад прэміяльнага выдання ў цвёрдай вокладцы з 83 каляровымі ілюстрацыямі ад Насты Лі.
Летась Art Pradmova і Grunwald Publishing абвясцілі Open Call для афармлення будучага выдання, у выніку якога з мноства заявак была абраная мастачка, якая працуе пад псеўданімам Наста Лі.
Ангельскае перастварэнне
Волі Яноўская было зроблена на аснове беларускага класічнага перакладу
Міколы Хаўстовіча са зверкай з польскім арыгіналам
«Шляхціца Завальні» самога
Яна Баршчэўскага.
Больш пра тое, як рыхтавалася кніга, як ішла праца над перакладам і іншыя цікавосткі можна паглядзець у анлайн-прэзентацыі, якая прайшла ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».