- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі выпуск гісторыка-літаратурнага зборніка знаёміць чытача з невядомай i маладаследаванай спадчынай беларускіх пісьменнікаў. Прапануюцца матэрыялы пра Ф. Скарыну i В. Цяпінскага, пра першы спектакль у старым Менску i Ф. Тапчэўскага, публікуюцца выяўленыя ў архівах творы А. Паўловіча, М. Гарэцкага i У. Караткевіча, вершы беларуска-лацінскіх i беларуска-польскіх паэтаў XVII—XIX стст., лісты, адрасаваныя «Нашай Ніве», мемуары аднаго з яе рэдактараў-выдаўцоў, перапіска У. Караткевіча i Я. Брыля, назіранні тэкстолагаў над тэндэнцыйным рэдагаваннем твораў у 30—50-я гг. i іншыя матэрыялы, у якіх асвятляецца шматпакутны шлях беларускай літаратуры.