- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтай гісторыі пытаньняў больш чым адказаў. Прычым выразна артыкуляванага адказу няма на галоўнае пытаньне: ці быў той швэдзкі самалёт? Адны намёкі. Хоць арышты і адстаўкі, вядома, рэальныя. Я думаю, калі б швэдзкія фігуранты справы былі праваабаронцамі, яны ніколі б не пайшлі на такую авантуру. Па-першае, гэта крымінальнае злачынства, не адэкватнае ніякім праваабарончым мэтам. Па-другое, гэта рэальная рызыка для жыцьця (прыгадайце амэрыканскі паветраны шар у 1995-м). Колькі каштуе чалавечае жыцьцё ў Швэцыі (страхоўка), таксама варта ўлічваць. Ну і грошы на саму акцыю, відавочна, немалыя.