- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ніна Баршчэўская нарадзілася 29 чэрвеня 1956 году ў вёсцы Козьлікі на Беласточчыне. Вучылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляшскім, а затым у Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, зь якою зьвязаная па сёньняшні дзень. У дыплёмнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю Беларуская эміграцыя – абаронца роднае мовы. Зьяўляецца прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту. Аўтарка звыш 50 навуковых публікацый. З 1992 году зьвязаная зь Беларускай службай Польскага радыё. Займае пасаду кіраўніка рэдакцыі.