- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мама не прыйшла і ўчора. Яны чакалі яе яшчэ два дні таму. Чысценька прыбралі ў хаце. Перавесілі транты на кручках, каб матулі было куды павесіць сваю вопратку. Малая Волька выклала на ўслончыку сонейка з круглых пляскатых каменьчыкаў… Кацярына ўздыхнула. Гэтыя каменьчыкі яшчэ для яе назбіраў тата. Ён называў іх дзівосным словам – „мазаіка“. Казаў, што недзе ў далёкіх гарадах ёсць велічныя цэрквы і палацы, дзе з такіх вось каменьчыкаў зробленыя прыгожыя карціны. Толькі там каменьчыкі не простыя, а каштоўныя. Рознакаляровыя і неверагодна бліскучыя. (фрагмент)