be

Пошук

"literatury-baloruskiej-rodowody-niepokorne-moskwin-andriej" Вынікі:
Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі
pdf

Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі

Дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў
Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У дапаможніку змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай... Болей »

Метадычныя рэкамендацыі па курсе «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»
pdf

Метадычныя рэкамендацыі па курсе «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

для студэнтаў спецыяльнасці – Псіхалогія
Лапкоўская Алена

Разглядаюцца асноўныя пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміналогіі, даецца класіфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання, раскрываецца спецыфіка лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі. Прапануюцца пытанні для самаправеркі і заданні да практычных заняткаў. Прыводзіцца... Болей »

Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура
pdf

Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура

Зборнік навуковых прац

Кніга, якая прапануецца да Вашай увагі, прысвечана 160-ым угодкам з дня нараджэння вялікай польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменніцы, наведваюць сотні турыстаў, пра яе пішуць працы навукоўцы многіх краін свету, творы яе ўключаны ў школьныя і універсітэцкія... Болей »

Нарыс гісторыі Беларусі
pdf

Нарыс гісторыі Беларусі

ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя
Сагановіч Генадзь

Праблема асвятлення беларускай мінуўшчыны ў асноўным заключаецца ў тым, што колькасць падсумоўваючых выданняў сапраўды даволі абмежаваная. Апошняя спроба падагульніць усе звесткі з улікам часу і назапашаных ведаў зроблена Генадзем Сагановічам у яго працы "Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца... Болей »

Рэха даўняга часу
pdf

Рэха даўняга часу


Пазьняк Зянон

Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця... Болей »

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах

Са старажытных часоў да нашых дзён: Вучэбны дапаможнік
Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А.

У дапаможніку ў адпаведнасці з праграмай курса гісторыі дзяржавы і права Беларусі змешчаны дакументы, якія асвятляюць працэс развіцця дзяржавы і права нашай Айчыны ў часы існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжання яе ў складзе Расійскай імперыі... Болей »

Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci
pdf mp3

Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci

беларуска-польскі, польска-беларускі; białorusko-polski, polsko-białoruski
Ждановіч Валерыя

Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці.... Болей »

Беларуская мова (прафесійная лексіка)
pdf

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

у сінтаксічным і стылістычным аспектах
Маршэўская Валянціна

Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама... Болей »

Варыянтнасць фразеалагізмаў
pdf

Варыянтнасць фразеалагізмаў

у сучаснай беларускай літаратурнай мове
Хлусевіч Ірына

У манаграфіі ўпершыню на вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова разглядаюцца варыянты фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове, вызначаюцца прычыны іх узнікнення і існавання. Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, настаўнікам беларускай мовы і ўсім, хто цікавіцца фразеалогіяй.... Болей »

Беларуская мова
pdf

Беларуская мова

сінтаксіс словазлучэння і простага сказа
Леановіч Раіса

У сістэматызаваным выглядзе прадстаўлены звесткі аб тым, якія спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі. Вылучаны і праілюстраваны ўсе тыпы сінтаксічна непадзельных словазлучэнняў беларускай мовы. Паняцці «модус» і «прапазіцыя» выведзены з вучэбнага дапаможніка з прычыны адсутнасці адзінага іх разумення... Болей »

Экспрэсіўны сінтаксіс
pdf

Экспрэсіўны сінтаксіс

Вучэбна-метадычны дапаможнік
Шандроха Нона

Прадстаўлены шматаспектны навукова прадуманы агляд найбольш распаўсюджаных у маўленні экспрэсіўных сінтаксічных фігур: вызначаюцца іх структура, функцыя, сфера ўжывання. Змешчаныя ў дапаможніку разнастайныя мастацкія і прафесійна накіраваныя тэксты, а таксама арыгінальныя да іх заданні прадугледжваюць... Болей »

Чаму мы так гаворым
pdf

Чаму мы так гаворым

даведнік
Лепешаў Іван

Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі... Болей »

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі
mp3

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі


Санько Зьміцер, Саверчанка Іван

Беларускі Гальфстрым, Вэтэраны адраджэньня і БНФ Адраджэньне прэзэнтуюць аўдыякнігу: „150 пытаньняў пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі”. Энцыкляпэдыя старая як сьвет. На гэты раз у аўдыёфармаце. Пад адной вокладкай, на адной кружэлцы сабраны ўвесь курс гісторыі Беларусі, ад Рагвалода да сучаснасьці.... Болей »

Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання
pdf

Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання

Манаграфія
Жук Ігар

У манаграфіі выкладаецца распрацаваная аўтарам арыгінальная канцэпцыя метрадынамікі празаічнага выказвання. Упершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаны механізм атрымання з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх эталонаў і разгледжана сістэма іх дынамічнага ўзаемадзеяння. «Рытмічны... Болей »

Эўрапейскі Саюз: што гэта такое?
pdf

Эўрапейскі Саюз: што гэта такое?

кароткі інфарматар

Зборнік дае магчымасьць зацікаўленаму чытачу скласьці свае ўласныя ўяўленьні пра галоўную палітычную і эканамічную сілу на нашым кантынэньце -- Эўрапейскім Зьвязе. Асьветленыя такія тэмы, як гісторыя Эўрапейскага Зьвязу, праўны падмурак ЭЗ, палітычны і эканамічны лад ЭЗ, асноўныя сфэры агульнай палітыкі... Болей »

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі
pdf

Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі

Ад пачатку дзяржаўнасці да канца XVIII ст. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў факультэтаў міжнародных адносін.
Снапкоўскі Уладзімір

Упершыню ў беларускай і замежнай гістарыяграфіі зроблена спроба сістэматычнага выкладання гісторыі знешняй палітыкі Беларусі ад пачаткаў беларускай дзяржаўнасці да канца ХХ стагоддзя. У першай частцы кнігі разглядаюцца пытанні міжнароднага становішча і знешнепалітычнай дзейнасці старажытнабеларускіх... Болей »

Французские заимствования в белорусском языке

Французские заимствования в белорусском языке


Мальцева Т.А.

У манаграфіі раскрываюцца асаблівасці фармальнай і семантычнай адаптацыі французскіх запазычанняў (галіцызмы) беларускай моўнай сістэмай. Выяўляюцца тыя зрухі, якія адбываліся ў семантычнай структуры гэтых слоў на глебе беларускай мовы ва ўзаемасувязі з яго спрадвечнай лексікай, паказваецца словаўтваральны... Болей »

Прыназоўнік у сістэме адной усходнеславянскай гаворкі Беласточчыны

Прыназоўнік у сістэме адной усходнеславянскай гаворкі Беласточчыны


Сегень Базыль

Гаворкі Беласточчыны знаходзяцца ў межах т.зв. кантактнай зоны, якая ўтварылася ў выніку ўзаемадзеяння дыялектных масіваў усходнеславянскіх і заходнеславянскіх моў. У гэтым плане ім характэрны інавацыйныя працэсы, цэнтры зараджэння якіх лакалізуюцца па-за межамі кантактнай зоны. Разам з тым, у самой... Болей »

Кароткі агляд гісторыі Беларусі
pdf epub

Кароткі агляд гісторыі Беларусі

Для беларускіх дапаўняльных школаў

У даўныя часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. Тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколіня сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Так, як і цяпер, на прасторы Беларусі было шмат азёраў і рэкаў. Заміж, каб прасякаць дарогі празь... Болей »

История восточных славян. Монгольское нашествие на Русь

История восточных славян. Монгольское нашествие на Русь

Учебное пособие
Жарко С. Б., Мартынюк А. В.

В учебном пособии изложена история монгольского нашествия на Русь в XIII веке. Исследуются состав и численность армии хана Батыя, определяются и характеризуются этапы монгольских походов в Восточную Европу, выясняются причины поражения русских княжеств в борьбе с завоевателями. События монгольского нашествия... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org