- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выкладаецца гісторыя беларускай літараіурнай мовы 1918-1941 гг. Падаецца перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы міжваенных гадоў. Асэнсоўваецца спецыфіка вывучэння беларускай нарматыўнай мовы 1920— 30-х гг. у савецкі час. Аналізуецца пераемнасць мовы разгляданага перыяду з мовай часу існавання... Болей »
Міхал Андрасюк — пісьменьнік, журналіст, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся пры самай польска беларускай мяжы ў вёсцы Войнаўка. Жыве на стала ў мястэчку Гайнаўка пры белавескай пушчы. Дэбютаваў... Болей »
Выбітны педагог, пісьменьніца і дасьледчыца літаратуры Ганна Севярынец да нядаўняга часу працавала ў смалявіцкай гімназіі, адкуль напачатку лета была звольненая за верш «Я за вас не галасавала ніколі». Аўтарка кніг “Дзень святога Патрыка», «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго», «Гасцініца „Бельгія“», «Вакол... Болей »
Анатоль Івашчанка – беларускі паэт і літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2010). Супрацоўнік рэдакцыі часопісу «Дзеяслоў». Аўтар кніг: «Вершnick», «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй», зборнік вершаў «Хай так», «Анаталогія: апавяданні, запісы, эсэ». Лаўрэат прэміі «Залатая літара»... Болей »
Сяргей Календа (ён жа Аляксандар І. Бацкель) Па адукацыі культуроляг-гебраіст. Паэт, празаік, драматург, выдавец, рэдактар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ляўрэат прэміі «Празрысты Эол 2018» за найлепшую электронную кнігу. Атрымаў узнагароду «Выбар Сьвятланы Алексіевіч»... Болей »
Усевалад Сцебурака — беларускі паэт і тэлевядучы. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004). З 2012 года працуе ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў. З сакавіка 2017 года — намеснік старшыні Саюза. З 2015 супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат» у якасці вядучага. Уваходзіць у Вялікую Раду Згуртавання беларусаў... Болей »
Ілля Сін – паэт, празаік, перформер. Удзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт», лідар групы экзістэнцыйнай клаунады «Тэатр псіхічнае неўраўнаважанасці», арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы «Homines Urbani» (Кракаў, 2008) і Міжнароднага... Болей »
Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую... Болей »
Зміцер Дзядзенка – беларускі празаік, паэт, бард, журналіст. Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка «Аршанская шляхта». У 2015 годзе яго кніга «Гісторыі ў прыцемках» трапіла ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца (2016). У 2017 годзе пісьменнік апублікаваў кнігу «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя».... Болей »
Наста Кудасава – паэтка, перакладчыца. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999. Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук», «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016). Уладальніца заахвочвальная прэміі часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе (намінацыя «Дэбют») і прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году — 2016». Атрымлівала... Болей »
У манаграфii ўпершыню даследуюцца тэрмiны англiйскага паходжання ў сучаснай беларускай мове, iх асiмiляцыя да фанетычных, граматычных i семантычных нормаў мовы-рэцыпiента. Адрасуецца студэнтам фiлалагiчных спецыяльнасцяў ВНУ, выкладчыкам беларускай i англiйскай моў i ўсiм, хто даследуе праблемы кантрастыўнай... Болей »
Узрост Беларускай Нацыянаіьнай сьвядомасьці вызывае ўсё большае запатрэбаваньне на беларускую кнігу. Нажаль гэтае запатрэбаваньне нат ў малай частцы ня можа быць здаволена. З аднаго боку дзеля таго, што кніга з Меншчыны, дзе беларускае пісьменства пачынае цьвісьці пышнай кветкай — дзякуючы палітычным... Болей »
Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя i фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі... Болей »
Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі... Болей »
У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій. Публікацыі згрупаваныя па 10 раздзелах, якія ўключаюць розныя аспекты асвятлення жыцця і творчасці нашых пісьменнікаў: творы літаратараў, зрокавую... Болей »
У дапаможніку паказаны асноўныя вектары вывучэння творчасці вялікага польскага рамантыка Адама Міцкевіча ў кантэксце ўплыву на яго розных беларускіх фактараў (фальклору, мовы, гісторыі і інш.), разглядаюцца тыя мастацкія тэксты паэта, якія нясуць у сабе так званы беларускі субстрат, што праяўляецца на... Болей »
Творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў да параўнальна нядаўняга часу - белая пляма ў айчыннай літаратуры, старонка, закрытая жалезнай завесай. На шчасце для ўсіх беларусаў вяртаюцца з нябыту многія слынныя імёны творцаў, якія раней ганьбаваліся. Становіцца нашым духоўным набыткам іх творчая спадчына.... Болей »
Як вядома, да 1991 году ў Беларусі йснавала агульнасавецкая сыстэма адукацыі зь мінімумам, нават у параўнаньні з суседнімі савецкімі рэспублікамі, асаблівасьцяў ды адметнасьцяў. Пры гэтым, відавочна, належным чынам ня мог выкарыстоўвацца адукацыйны патэнцыял вялікай часткі беларускага жыхарства – традыцыйна... Болей »
Мэта праграмы „Настаўнік. Школа. Грамадства” вельмі простая: зрабіць беларускую адукацыю сучаснай, прэстыжнай, канкурэнтназдольнай. Сучаснасць школы немагчыма ўявіць без прагрэсіўных методык, дэмакратычных адносінаў і еўрапейскай арыентацыі. Праца ў межах праграмы пачалася ў 1999 годзе з высвятлення... Болей »
Гэта праца з'яўляецца першай спробай манаграфічнага даследавання беларускіх песень і казак — самых папулярных жанраў нашай народнай творчасці, у якіх найбольш поўна і ярка адлюстраваны жыццё і дзейнасць працоўных, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы нашымі днямі. Кніга складаецца з двух раздзелаў... Болей »