- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга паэзіі Рыгора Барадуліна «Самота паломніцтва» пачынаецца аднайменнай паэмай пра Францыска Скарыну, лера-паэмай — так арыгінальна паэт вызначыў жанр свайго твора. Лес беларускага першадрукара паказаны як малая часцінка таго багацця — страчанага ці яшчэ не знойдзенага,— з якім праз усе часы быў духоўна дужы наш народ. Вершы i навелы, як працяг i завяршэнне кнігі, кампазіцыйна дадаліся да згаданай паэмы, хаця тэматыка ix разнастайная.