Сакавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі”
2025-03-20 21:41
Выйшаў сакавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім у традыцыйных рубрыках чытачы знойдуць успаміны Анатоля Кудраўца, паэзію Рычарда Бялячыца, прозу Міколы Ільючыка, а таксама ўспаміны пра Алеся Каско ды Віктара Шведа з Беласточчыны.
ЗМЕСТ НУМАРУ:
ПАМЯЦЬ: эсэ
Міколы ПРАКАПОВІЧА пра паэта і сябра
Алеся КАСКО (1951—2017) «Толькі слова скажа»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Міколы ІЛЬЮЧЫКА «Спроба вярнуцца»
ЗГАДКІ: успаміны Анатоля КУДРАЎЦА «У памяці ўсё гэта жыве»
ЭПІСТАЛЯРЫЙ: лісты
Ларысы ГЕНІЮШ да Уладзіміра ЯГОЎДЗІКА «“Праўда праўд” для мяне — Бацькаўшчына…»
ГІСТОРЫІ: артыкулы Алены ДАРАФЕЕВАЙ «Кнут ГАМСУН: драма доўгага жыцця» і Яўгеніі ДАБРОВАЙ «Жыццёвы травелог Х’юберта КРЭКЕНТОРПА»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа