be

Садоўскі Уладзімір

Садоўскі Уладзімір

Уладзімір Садоўскі – нарадзіўся 19 сакавіка 1987 году ў г.Куйбышаў (зараз Самара) РСФСР (зараз РФ).

У 1992 годзе сям'я вярнулася на гістарычную радзіму маці – у Беларусь, г.Маладзечна, Мінскай вобласці. Скончыў маладзечанскую школу-ліцэй №7 у 2004 годзе. У з 2004 па 2009 год вучыўся ў Беларускім Нацыянальным Тэхнічным Універсітэце на Энергетычным факультэце. Пасля заканчэння універсітэта вярнуўся ў Маладзечна, куды па размеркаванню патрапіў на гарадское прадпрыемства Маладзечанскія электрычныя сеткі, дзе працаваў інжынерам-праектантам.

Пісаць апавяданні пачаў у школе. Першая публікацыя адбылася ў 2011 годзе у часопісе “Маладосць”, першая кніга “1813” выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч” у 2016 годзе. Некаторыя апавяданні перакладаліся на ўкраінскую і рускую мовы. У 2020 годзе ў часопісе “Дзеяслоў” былі апублікаваныя дзве першыя главы рамана “Менск 1937”.

Акрамя літаратуры, займаецца краязнаўчымі і гістарычнымі пошукамі па гісторыі Беларусі 1920-х, 1930-х гадоў. Мае шэраг навукова-папулярных публікацый у розных беларускіх СМІ на гістарычныя тэмы, вядзе гістарычны тэлеграм-канал “Беларускі піонэр”.

Садоўскі Уладзімір. Выданьні

1813
pdf epub fb2

1813


Садоўскі Уладзімір

У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў. Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць... Болей »

Дзеяслоў 109
pdf

Дзеяслоў 109

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Макулатура 1
pdf

Макулатура 1

часопіс беларускае прозы

Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве... Болей »

Дзеяслоў 51
pdf

Дзеяслоў 51

Літаратурна-мастацкі часопіс

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава... Болей »

Маладосць 02 (687) 2011
pdf

Маладосць 02 (687) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

БАРАВІКОВА Раіса, Ён усміхаўся вачамі. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа БАРАВІКОВА Раіса, Маладосць — шчаслівы момант БЕЛАНОГАЯ Таццяна, Душэўнасць і духоўнасць ГУШТЫН Дар’я, Сям’я Прышывалкаў. Маладая сям’я Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org