- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўны літаратурны занятак Рычарда Бялячыца – паэзія. Аўтар выдаў больш дзясятка паэтычных зборнікаў, а схільнасць да прозы праявілася ў тапанімічным аповедзе “Котранскі нераст”. У новай кнізе “Са мной мой дзень” змешчаны жыццёвыя развагі, гісторыі, лірычныя і жартоўныя замалёўкі, успаміны пра сустрэчы з вядомымі людзьмі Беларусі – пісьменнікамі, вучонымі Міхасём Ткачовым, Аляксеем Пяткевічам, Ігарам Жуком, Фёдарам Янкоўскім, Андрэем Майсяёнкам, Аляксеем Рагулем. Памятныя і дарагія для аўтара падзеі і хвіліны жыцця склалі змест кніжкі, у якой выразна прасочваецца шлях паэта да самога сябе поруч з прыгожымі, разумнымі, светлымі людзьмі.