- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рух «За свабоду» выступіў з ініцыятывай правядзеньня незалежнай экспэртызы па выяўленьні несапраўдных подпісаў грамадзян за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Першы намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч выказаў меркаваньне, што створаная для праверкі подпісаў грамадзкая камісія стане альтэрнатывай Цэнтравыбаркаму і падкантрольным яму рэгіянальным выбарчым камісіям Пасьля рэгістрацыі ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў прадстаўнікі руху «За свабоду» зьвернуцца да іх з пытаньнем, ці гатовыя яны прайсьці такую праверку. А ў грамадзкую камісію могуць увайсьці праваабаронцы, незалежныя назіральнікі, журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, любых дэмакратычных структураў, якія ня ўдзельнічаюць у выбарах і не падтрымліваюць некага з кандыдатаў.