- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Мілінкевіч разважае пра цывілізацыйны выбар: “Нам урэшце трэба адказаць перш за ўсё самім сабе – мы еўрапейцы ці частка “русского мира”?” Галіна Скараход - пра жаноцкі погляд на грамадства: “Хто, як не жанчыны, найчасцей сутыкаюцца з iмi у паўсядзённым жыццi – у медычных, школьных, дзяржаўных установах?” Юрась Губарэвіч - пра блізкія прэзідэнцкія выбары: “Важная нават не асоба адзінага кандыдата, а яго пазіцыя і праграма. Істотна, каб, апрача пытанняў “Народнага рэферэндуму”, была артыкулявана праблема незалежнасці Беларусі”. Алесь Лагвінец - пра плён адукацыйнай дзейнасці: “Рух папаўняецца кагортай маладых і амбітных актывістаў. Ёсць планы і патэнцыял, каб стварыць моладзевую структуру ў арганізацыі”.