- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Моц духу. Актывіст Руху “За Свабоду” Мікіта Ліхавід – адзіны з пакараных рэпрэсіўнай сістэмай удзельнікаў Плошчы, хто прынцыпова адмаўляецца называць сябе асуджаным па законе і выконваць правілы “зоны”. За гэта ў Наваполацкай калоніі, якая вядомая сваім жорсткім рэжымам, яго ўжо чацвёрты раз (!) за перыяд трохі больш за месяц зачынілі ў штрафны ізалятар. Мы з вамі жывём у адной вязніцы, у якую Лукашэнка ператварыў Беларусь, а Мікіта Ліхавід цвёрда трымаецца і трывае, ахвяруючы здароўем, у турэмным карцары. Гэта турма ў кубе!