- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сімптаматычны скандал аздобіў круглы стол на тэму рэфармавання міліцыі ў межах кампаніі “Народная праграма”, якую ініцыяваў Рух “За Свабоду”. Міжнародны круглы стол “Пытанне рэформы сістэмы МУС: вопыт суседзяў і выклікі для Беларусі”, які быў арганізаваны на мінскай сядзібе Партыі БНФ 28 траўня, паспрабавалі сарваць якраз праваахоўнікі. Маўляў, паступіла тэлефанаванне з паведамленнем аб бойцы ў памяшканні. У выніку былі затрыманыя экс-міністр працы Беларусі, а цяпер сацыёлаг Аляксандр Сасноў, кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак, прадстаўнік камітэта дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасць” Людміла Ісакава, а таксама замежцы.