- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эканамічныя санкцыі: можна, калі асцярожна. Еўрапарламент у сваёй трэцяй ад пачатку года рэзалюцыі па Беларусі заклікаў Еўракамісію і Савет ЕС увесці кропкавыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да нашай краіны. Беларускія ўлады адрэагавалі пагрозай шэрагу захадаў у адказ. Лідар Руху “За Свабоду” турбуецца, што эканамічныя санкцыі могуць знізіць праеўрапейскія настроі ў беларускім грамадстве, якія апошнім часам значна выраслі. Падставамі для такой рэзкай пазіцыі еўрапарламентарыяў сталі суды над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты і іншымі ўдзельнікамі Плошчы, неадэкватна жорсткія выракі за нібыта масавыя беспарадкі 19 снежня, сведчанні, што праваахоўныя органы катуюць апанентаў улады, а таксама ціск на незалежную журналістыку.