- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што такое Камітэт Міністраў Рады Еўропы? Камітэт Міністраў Рады Еўропы – гэта кіраўнічы і дырэктыўны орган Арганізацыі. У ім прадстаўлены міністры замежных справаў усіх дзяржаў-чальцоў ці іх сталыя дыпламатычныя прадстаўнікі ў Страсбурзе. Камітэт Міністраў – гэта адначасова ўрадавы орган, у рамках якога на раўнапраўнай аснове абмяркоўваюцца нацыянальныя падыходы да рашэння праблем еўрапейскага грамадства, і калектыўны форум, дзе падчас сумеснага абмеркавання фармулююцца агульнаеўрапейскія падыходы да іх рашэння. Разам з Парламенцкай Асамблеяй Камітэт Міністраў Рады кантралюе выкананне дзяржавамі-чальцамі сваіх абавязанняў