- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Парламенцкая Асамблея (ПАСЕ) з'яўляецца адным з двух галоўных статутных органаў Рады Еўропы і прэзентуе інтарэсы асноўных палітычных партый, існых у дзяржавах – чальцах Арганізацыі. У рамках Асамблеі ажыццяўляюць супрацоўніцтва прадстаўнікі парламенцкіх структур 47 дэмакратычных дзяржаваў нашага кантынента, якія ўваходзяць у Раду Еўропы. Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы стала першым еўрапейскім парламенцкім форумам у гісторыі нашага кантынента. Маючы ў сваім складзе дэлегацыі 47 нацыянальных парламентаў, яна з'яўляецца адным з самых прадстаўнічых парламенцкіх форумаў Еўропы. Асамблея разглядае актуальныя і перспектыўныя пытанні, якія датычацца праблемаў сучаснага грамадства і розных аспектаў міжнароднай палітыкі. Вынікі працы Асамблеі адыгрываюць важную ролю ў азначэнні кірункаў дзейнасці Камітэта Міністраў, а таксама міжурадавага супрацоўніцтва ў рамках Рады Еўропы.