- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнародны валютны фонд (МВФ) быў створаны ў канцы Другой сусветнай вайны ў выніку высілкаў, накіраваных на будаўніцтва новай, больш стабільнай міжнароднай эканамічнай сістэмы і дзеля пазбяганне памылак папярэдніх дзесяцігоддзяў. На працягу 60 гадоў ён працягвае змяняцца і перабудоўвацца. З часу свайго стварэння ён фармаваўся гісторыяй, і на ім адбіваліся эканамічныя і палітычныя ідэі часу. Хоць МВФ з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ўдзельнічае ў працы Эканамічнай і Сацыяльнай Рады ААН, ён дзейнічае незалежна і мае ўласны статут, структуру кіравання і фінансы.