be
pdf

Родныя пагОркі 1

Капыльскі літаратурны альманах

Капыльшчына - адна з прыгажэйшых мясцін Беларусі. Цудоўны край, дзе бруіцца рака Каменка, дзе шумяць бярозы… Край багатай гісторыі, славутых людзей, цудоўны куток нашай Беларусі. А любоў да роднага краю, веданне яго гісторыі - аснова духоўнай культуры грамадства. Як адзначыў акадэмік Д.С.Ліхачоў "Культура як расліна: у яе не толькі галіны, але і карані. Надзвычай важна, каб рост пачынаўся менавіта з каранёў". Капыльскі край - найпрыгажэйшы, не палічыце гэта проста гучнымі словамі. За імі - разуменне таго, што такіх маляўнічых, такіх багатых на гістарычныя падзеі мясцін на нашай зямлі няшмат. У Капылі была адна з самых моцных на Беларусі ячэек арганізацыі РСДРП, тут жа - выпадак унікальны - выдаваліся рукапісныя часопісы. Агульнавядомы факт - калі быў утвораны часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі, яго ўзначаліў ураджэнец Капыля Зміцер Жылуновіч, ён жа - вядомы беларускі пісьменнік Цішка Гартны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Родныя пагОркі
Выдаўцы і выдавецтвы: Установа інфармацыі \"Выдавецкі дом ТБМ\"
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021
  • Рэдактар: Станіслаў Суднік
  • Выдавец: Установа інфармацыі \"Выдавецкі дом ТБМ\"
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org