- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звычайную, «народную» асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны. Прыемна, што задачу крытыка Ірына Шаўлякова бачыць у «рэанімацыі» чужых твораў: бальшыня даследчыкаў корпаюцца ў трупах упаляваных твораў (ці ў біяграфіях аўтараў) без намеру даць ім новае жыццё. Прыемна, што супрацьпастаўляе прагрэсіўнасць агрэсіўнасці, аднак следаваць гэтым прынцыпам ёй удаецца не заўсёды: здараецпа, што рэцэнзіі больш крыўдзяць, чым натхняюць аўтараў кніжак. Некаторыя героі Шаўляковай абураюцца, што Ірына быццам аналізуе не змест кнігі, а толькі анатацыю да яе. Напэўна, трэба самім клапаціцца, каб творы былі цікавейшыя за рэкламныя абвесткі і, галоўнае, за фантазіі крытыка. (Ад рэдактара, фрагмент)