- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі Еўрапейскі Форум. 14 лістапада ў Мінску адбудзецца Беларускі Еўрапейскі Форум, мэта якога – раскрыць патэнцыял суседства Беларусі з ЕС, данесці прапанаваныя магчымасці, а таксама прадэманстраваць Еўрапейскаму саюзу гатоўнасць беларускага грамадства да зменаў. Ініцыятарам правядзення форума выступілі шэраг беларускіх партый і грамадскіх рухаў. У якасці ганаровых дэлегатаў на форум будуць запрошаны вядомыя беларускія грамадскія дзеячы і эксперты, а таксама амбасадары, дэпутаты Еўрапейскага парламента, палітыкі і грамадскія дзеячы з краінаў аб’яднанай Еўропы. Арганізатары форума ставяць перад сабой задачы па арганізацыі грамадскай дыскусіі аб перспектывах і перавагах еўрапейскага выбару развіцця Беларусі. Данясенне да грамадзян і ўсіх жыхароў Беларусі сутнасці, сэнсу і магчымасцяў праграмаў ЕС “Еўрапейская палітыка добрасуседства” і “Усходняе партнёрства”.