- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як і пісала амаль два месяцы таму сяброўская незалежная газета "Паходня”, кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 ад уладных структур будзе пенсіянер па ўзросту Аляксандр Агееў. Дзіўна, але шматгадовай напружанай працы на шматлікіх кіруючых пасадах не хапіла Аляксандру Віктаравічу дзеля забеспячэння камфортнага існавання на пенсіі. Інакш навошта Агееву які пакуль яшчэ працуе намеснікам старшыні КДК, падавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў... А тое, што менавіта пенсіянер Аляксандр Віктаравіч Агееў будзе дэпутатам “Палаты” па нашай акрузе, у мяне асабіста не выклікае ніякага сумневу. Рашэнне прынятае на самым высокім узроўні, ну а тое, як прагаласуюць выбаршчыкі, у нашай краіне не мае абсалютна ніякага значэння. Выбары даўно ўжо ператварылісь у своеасаблівы рытуал, дзе выбаршчыкі галасуюць, а ўлады абвяшчаюць вынік, які ім патрэбны.