- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Няма чым плаціць. Больш за дзвесці чалавек у Шклоўскім раёне маюць запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Днямі шклоўская раённая газета “Ударны фронт” у двух нумарах апублікавала вялікі спіс кватэранаймальнікаў, якія маюць запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг і капітальнаму рамонту больш за два месяцы. Спіс уключае ў сябе 228 асоб, сума запазычанасці якіх вагаецца ад трохсот тысяч да больш чым пяць мільёнаў беларускіх рублёў Метадам агалошвання праз мясцовую прэсу прозвішчаў неплацельшчыкаў за паслугі ЖКГ шклоўскія камунальнікі карыстаюцца не ўпершыню, аналагічныя спісы публікавалісь у раённай газеце і ў мінулым годзе. Па словах аднаго з супрацоўнікаў камунгаса, гэта дае пэўны станоўчы эфект, некаторыя з неплацельшчыкаў пачынаюць пагашаць запазычанасць, бо ім сорамна перад знаёмымі.