- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл разглядае абвешчаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў як інфармацыйную кампанію і не верыць у тое, што выбары пройдуць свабодна і справядліва. Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, вылучэнне якіх падтрымае абласная кааліцыя, павінны заклікаць выбаршчыкаў не ўдзельнічаць у галасаванні. Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл напрыканцы чэрвеня ў Магілёве.