- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яго збіраюцца зачыняць, бо яно нібыта нерэнтабэльнае, аварыйнае і мае шмат мільярдную запазычанасць. Працаўнікі заяўляюць, што гатовыя тут працаваць, а даўгі сплаціць. Апавесьці журналісту пра сітуацыю на прадпрыемстве да завадзей прахадной прыйшлі сямёра працаўніц. Да жаночай грамады далучыліся й мужчыны — трактарысты. Яны адзіныя на прадпрыемстве, хто мае занятак. Льнозавод стаіць ад 20 траўня. У гэты дзень працаўніц не пусьцілі ў цэх. Наступныя некалькі працоўных дзён жанчыны прыходзілі да прахадной і чакалі пакуль начальства перадумае. Яно ж прапанавала працу на Шклоўскім льнозаводзе. Працаўнікі з гэтым не згаджаюцца. Чаму?