- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падвядзенне вынікаў працы раёнаў у першым квартале адбылося на пасяджэннях райвыканкамаў, якія прайшлі напрыканцы красавіка – пачатку траўня ў Бялынічах, Шклове і Круглым. У Бялыніцкім раёне не выкананы тры асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал гэтага года: не забяспечаны выхад на прагнознае заданне па атрыманні валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак, па росце росце рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі, а таксама па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал арганізацыямі, якія падпарадкаваны мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам ці без ведамаснай падпарадкаванасці. Не выкананы і вызначаны раёну паказчык па росце заработнай платы. Праблемы з падвышэннем заробкаў узніклі ў 27 (71,1%) з 38 арганізацый раёна.