be
pdf

Рэгіён (Бялынічы) 3/2009

Грамадска-палітычная газета жыхароў Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў

Няма куды падзець грошы? У чарговы раз 21 траўня ў Шклоўскім, Бялыніцкім і Круглянскім раёне быў праведзены так званы “адзіны дзень інфармавання”. Ва ўсіх раёнах гэтыя мерапрыемствы праводзяцца па аднолькаваму сцэнарыю, тэмы інфармацыйных матэрыялаў таксама аднолькавыя. На гэты раз насельніцтву нашага рэгіёна распавядалі пра такія "актуальныя” праблемы: "Бягучыя задачы і стратэгічныя мэты развіцця беларускага грамадства (Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь)", "Папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму", “Захаванне правілаў паводзін на вадзе - неабходная ўмова вашай бяспекі". Вядома, асноўную ўвагу прапагандысты надавалі першай тэме, паўсюдна распавядаючы, якдобра мы жывём, і як хутка станем жыць яшчэ лепш. Я добра ведаю, што, як сказаў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, “крызісу ў нас няма”, гэта толькі ў іншых краінах з ім змагаюцца, як могуць, эканомячы літаральна кожны цэнт дзяржаўных грошай. Мабыць, гэтых самых грошай у нас у Беларусі няма куды падзець, усё насельніцтва забяспечана добрым жыллём, атрымлівае вялікія заробкі і пенсіі, састарэлыя і дзеці жывуць у раскошы, калі мы выкідваем вялікія сродкі на такія "важныя" мерапрыемствы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рэгіён (Бялынічы)
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2009-05
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Copyright: © 2009 by Рэгіён
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org