- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пытанне аб пачатку беларускай дзяржаўнасці да гэтага часу выкпікае неадназначныя адказы. У расійскай імперскай гісторыі (да 1917 г.) такое пытанне ўвогуле фактычна не паўставала, бо лічылася, што ніякай беларускай дзяржаўнасці ніколі не было. У савецкія часы ужо інакш: адлік гісторыі беларускай дзяржаўнасці пачынаўся з 1 студзеня 1919 г., капі бальшавікамі была створана Савецкая Беларусь. Натуральна, усё, што было да таго, у афіцыйнай гісторыі не магло разглядацца як нешта сапраўды беларускае. A калі рэч заходзіла пра Беларускую Народную Рэспубліку, то савецкіх ідэёлагаў адна назва выводзіла са стану раўнавагі. Дык чаму так і што было на самой справе?