- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарнобыль застаецца з намі. Прайшло ўжо 23 гады з таго сумнага дня 26 красавіка 1986 года, калі адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У выніку аварыі больш чвэрці тэрыторыі Рэспублікі Беларусь падвергнулася радыёактыўнаму забруджванню. Сотні тысяч беларусаў вымушаны былі пакінуць родныя мясціны і перасяліцца ў іншыя месцы. У нашай Магілёўскай вобласці радыёактыўныя выкіды накрылі 489 тысяч гектар зямлі, на 42,9 тысячах га быў цалкам пакінуты сяўбазварот. Радыёактыўнаму забруджванню падвергнулася амаль палова тэрыторыі Бялыніцкага раёна, значная частка тэрыторыі Круглянскага і Шклоўскага раёнаў, шэраг населеных пунктаў апынулася ў зонах радыяцыйнай забруджанасці. У вёсках Лісаўка, Малатоўкі, Курганьне забруджанасць цэзіем - 137 склала больш 5 кюры на кв. км., у 80 населеных пунктах - ад 1 да 5 кюры на км. кв., у 101 населеным пункце - да 1 кюры.