- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пейзаж пасля Плошчы: сумуюць усе. У апошні момант выбары-2010 ператварыліся ў канец свету. Наступствы, хутчэй за ўсё, будуць кепскімі і для Аляксандра Лукашэнкі, і для апазіцыйных кандыдатаў У нядзелю ў абед ужо было канчаткова зразумела, што выбары адбываюцца па стандартным сцэнарыі, які прадугледжвае каля 80% выбаршчыкаў што нібыта аддалі галасы за дзеючага кіраўніка Беларусі. Пра тое, у прыватнасці, сведчылі вынікі экзіт-пулаў якія агучылі праўладныя арганізацыі. У сваю чаргу апазіцыя атрымала падставы пачынаць пратэсты, не чакаючы афіцыйнага абвяшчэння вынікаў выбараў Але ж усё адразу пайшло не па плане. Уладзімір Някляеў не паспеў адысці ад офіса і 100 метраў як быў збіты да непрытомнасці. З чэрапна-мазгавой траўмай яго забрала ў шпіталь “хуткая дапамога”. Знікненне Някляева парушыла і без таго хісткі баланс паміж апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты. Хаця на Кастрычніцкай плошчы сабралася не так мала народу, ніхто з палітыкаў не здолеў утрымаць лейцы ў сваіх руках. Скончылася гэта скамарошным штурмам Дома ўрада і жорсткай расправай у адказ.