- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Бяляцкі: “Вельмі важна, каб прэзідэнтам стаў сумленны чалавек". Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі большасць экспертаў прагназавалі, што яны пройдуць па традыцыйнай схеме. Не выключалі гэтага і беларускія праваабаронцы. Апошнія пятнаццаць год міжнародная супольнасць не прызнавала вынікі выбараў у Беларусі, бо мелі месца фальсіфікацыі. Сёлета Захад праяўляе вялікую ўвагу да прэзідэнцкіх выбараў што мусяць адбыцца 19 снежня, і звязана гэта найперш з перспектывамі геапалітычнага супрацоўніцтва. Востры канфлікт з Расеяй прывёў да таго, што беларускаму кіраўніцтву цяпер, як ніколі раней, патрэбна міжнародная легітымнасьць, прызнанне вынікаў выбараў з боку сусветнай супольнасці і, перш за ўсё, Захаду Таму сцэнар цяперашняй выбарчай кампаніі істотна змяніўся: ЦВК зарэгістравала ўсе ініцыятыўныя групы, якія задавальнялі мінімальным патрабаванням заканадаўства, пікеты па зборы подпісаў свабодна стаялі ў цэнтры сталіцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягамі ЕС, і нават сам А. Лукашэнка праз сродкі масавай інфармацыі заклікаў грамадзянаў Беларусі падпісвацца за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.