be

Развітанцы

Найдзёнаў Мікіта
Вершы

Дэбютны зборнік паэта склалі больш за шэсць дзясяткаў вершаў, напісаных у апошнія гады. Асноўная тэма першага зборніка Мікіты Найдзёнава – каханне. Мужчынска-жаночым узаемінам прысвечана большасць старонак “Развітанцаў”, прычым вырашаецца тэма ў даволі нестандартным для беларускай паэзіі ключы, а менавіта – эратычным. Часам паэт балансуе на мяжы дазволенага, раз-пораз заходзячы за яе. У інтымна-эратычнай балансіроўцы Найдзёнаву дапамагае эзопава мова, замоўчванні, алюзіі і метафары, дзякуючы чаму рызыкоўная тэма вуалюецца і не падаецца наўпростава-пляската. Немалое ўменне паэт паказвае пры выбары рыфмаў, імкнучыся пазбавіцца зацяганых і штампаваных дзеяслоўных – на карысць складаных, скразных сугуччаў. Гульня з паэтычным словам адпавядае і гуллівай інтанацыі інтымнай лірыкі.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2015
  • Выдавец: Кнігазбор
  • Памеры: 76 с.
  • ISBN: 978-985-7144-13-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2015 by Мікіта Найдзёнаў, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org