- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе абагульнены багаты фактычны матэрыял, які тычыцца антрапа-метрычных і апісальных расавых прыкмет дарослага насельніцтва Беларусі, пераважна мужчын. На падставе вынікаў комплексных антрапалагічных даследаванняў, што вяліся на Беларусі з 1958 г., аналізуюцца заканамернасці зменаў фізічнага тыпу ў часе і прасторы пад уплывам умоў асяроддзя. Як адзін з фактараў біялагічнай зменлівасці насельніцтва разглядаюцца гістарычныя працэсы на гэтай тэрыторыі. Полаваўзроставая дынаміка і геаграфічная зменлівасць колькасных і якасных прыкмет у дарослых пададзена ў табліцах і малюнках. Разлічана на антраполагаў, гісторыкаў, біёлагаў, медыкаў, а таксама чытачоў, якіх цікавяць праблемы этнічнай гісторыі беларусаў.