- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раніца (3 сьнежня 1939 — 21 сакавіка 1945) — беларуская грамадзка-палітычная газэта, выходзіла у Бэрліне. Пабачыла сьвет 235 нумароў. У розныя гады газэту рэдагавалі Фабіян Акінчыц, Мікола Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч-малодшы, Станіслаў Станкевіч. Газэта задумвалася як выданьне для беларусаў ваеннапалонных польскага войска ў Нямеччыне. Хутка стала агульнай для беларусаў Заходняй і Цэнтральнай Эўропы. Акрамя абавязковых артыкулаў фашыстоўскай прапаганды друкавала вартыя літаратурныя і гістарычныя працы. Напрыклад, у ёй былі надрукаваныя першыя вершы Ларысы Геніюш. Крыніца: be.wikipedia.org