Раман Юлі Арцёмавай перакладуць на нямецкую мову
2024-12-20 20:15
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што прадало правы на выданне нямецкага перакладу кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция”.
Нямецкамоўная версія твору мае пабачыць свет у выдавецтве Mauke ўжо ў наступным годзе.
Анатацыя: “Гэта вельмі шчырая, вельмі жаночая і вельмі па-добраму злая гісторыя: пра рэвалюцыю і каханне, пра братэрства і сястрынства, пра руйнаванне ілюзіяў і сталенне як выбар”.
На галоўнай выяве выкарыстана фота Дашы Бубен і вокладка з дызайнам Алы Пігальскай.