Раман. Апавяданні. Дзённікі — перавыдалі Вячаслава Адамчыка
2026-01-12 16:37
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла з друку 30-ы том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», які склалі творы празаіка Вячаслава Адамчыка (1933–2001).
У кнігу ўвайшлі самы знакаміты раман аўтара «Чужая Бацькаўшчына» (1978), выбраныя апавяданні і дзённікі.
Сын
Вячаслава Адамчыка пісьменнік і мастак
Адам Глобус паведаміў пра навінку
ў сацсетках, зацеміўшы, што «амаль увесь наклад замовілі бібліятэкі, таму ў кнігарнях будзе мала асобнікаў». І параіў тым, хто збірае «залатую» серыю, паспяшацца.