- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пошуках мінулага чалавек мае два галоўныя заданьні: знайсьці факты і паказаць іх. Зрабіць гэта сёньня ня так проста і лёгка, калі справа датычыць штодзённага жыцьця таго ці іншага старажытнага народу, калі няма на гэта пэўных запісаў. А такімі запісамі зьяўляецца гісторыя або аповед пра людзей, пра тое, што яны рабілі ў свой час, за што змагаліся і ў чым знаходзілі задавальненьне. Таму, як-бы далёка мы не вярталіся ў мінулае людзкасьці, мы ня знойдзем яе пачатку. Апошнім стагодзьдзем дасьледчыкі мінулага карыстаюцца рознымі тэхнічнымі мэтадамі і прыходзяць да пэўных заключэньняў і высноваў. Асабліва пасьля Другой сусьветнай вайны археалягічная тэхніка пайшла так далёка, што са знойдзеных у зямлі рэштак людзкіх паселішчаў апісваюць іхні спосаб жыцьця да 50 тысяч гадоў да н.э. Захаваліся некаторыя дакумэнты і запісы, але многа чаго цікавага зь мінулага застаецца таямніцай. Дасьледчыкі мінулага гавораць, што першыя людзі ў сьвеце былі паляўнічымі і зьбіральнікамі правіянту. Іхняе жыцьцё залежала ад натуры і ўласнай здольнасьці забяспечыць сабе харчаваньне, вопратку і дах над галавой.