- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі. Больш за тое, ёсьць унікальная магчымасьць — пачуць вершы ў выкананьні самой аўтаркі, да кнігі прыкладаецца кампакт-дыск, дзе размешчаныя выбраныя вершы і пяць музычна-паэтычных трэкаў, выкананых сумесна з музыкам Уладам Бубнам.