be
epub

Прыпяць цячэ...

Ляхновіч Павел
Апавяданьне

Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая ліхаманка”. Ваду, маўляў, для вымывання бурштыну качаюць з рэк. Падводнік не верыў чуткам. “Прыпяць перад перасячэннем мяжы праходзіць праз возера Нобель, – думаў ён. – Гэта велізарны адстойнік, вада ў ім павінна ачы­шчацца. Не, відаць ад гарачыні папросту распладзіліся мікраводарасці”. Падводнік ад пачатку рыбалоўнага сезона ездзіў на падводнае паляванне разоў дваццаць і вяртаўся кожны раз без здабычы. Што можна ўпаляваць пры амаль нулявой бачнасці? (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Ляхновіч Павал
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2017
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2017 by Дзеяслоў; Copyright © 2017 by Павел Ляхновіч, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Ляхновіч Павел, Прыпяць цячэ... Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (86) 2017; с. 103-124
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org