- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі), раздзяліў лёс большасці жыхароў вёскі Плябанішкі (Гродзенскі раён). Атрымаў 25 гадоў выпраўленчай працы ў Варкуце. Мама з чатырмя малымі засталася на “волі”.Пасля смерці “бацькі народаў” рэабілітаваны і нават дастаў каля 100 долараў адшкадавання за пяцігадо вую працу ў Варкуцінскім ГУЛАГу. Потым, калі я працаваў участковым урачом у прынёманскім куточку, даведаўся, што падобнае пекла спазналі амаль усе жыхары гэтых вёсак. Вершаванкі, як аддушына для душы, пісаліся даўно, без усялякай надзеі, што пабачаць свет.