- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чатыры дзяўчыны са спецыяльнасці “Біялогія”, што мелі сярэдні бал за пяць год навучання каля “4”, на дзяржіспыце атрымалі двойкі. Адна з іх вучыліася на платнай аснове. Дзяўчаты атрымаюць свой дыплом, магчыма, толькі праз год. “Я ніяк не магла паверыць у тое, што камісія ўсё ж вырашыла паставіць двойку – да апошняга моманту не заносіла яе ў пратакол,” – кажа сакратарка камісіі аб падзеях дня, калі было атрымана першае “нездавальняюча”. У студэнтаў розных груп былі неаднолькавыя камісіі. Старшынёй камісіі біёлагаў быў Лялевіч У. В. – па спецыяльнасці біяхімік. Не ўратавала нават тое, што на іспытах у складзе камісіі прысутнічала дэкан факультэта.