- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улетку ўласнік рыбнай гаспадаркі падчас капання возера, што зараз мае назву Адамава і знаходзіцца каля в. Жукевічы, што ў 15 км ад Гродна, наткнуўся на вельмі вялікую костку, якую за непатрэбай аддаў сваёй дачцэ – студэнтцы ГрДзАУ. У аграрным універсітэце зрабілі фотаздымкі пазванка, якія трапілі да экалагічнага руху біяфака ГрДзУ “Pro Nobis”. Яго валанцёры вырашылі высветліць паходжанне цікавай косткі і з дапамогай выкладчыка факультэта Созінава А.В. звярнуліся да польскіх спецыялістаў. “Я мяркую, што гэта 7 шыйны пазванок маманта. Аб гэтым сведчаць яго памеры і добры стан захавання”, - кажа палеантолаг і дырэктар музея факультэта біялогіі Беластоцкага універсітэта Весек Мікуцкі. Па ініцыятыве спадара Мікуцкага быў зроблены запрос у Варшаўскі універсітэт, адкуль хутка прыйдзе больш дакладная інфармацыя аб паходжанні і ўзросце косткі маманта.