- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалогіі” 6-8 кастрычніка 2004 г. на базе нашага факультэта (біялогіі і экалогіі) адбылася першая міжнародная навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалогіі”. Інфармацыя пра гэтую падзею зацікавіла не толькі спецыялістаў, якія вывучаюць праблемы экалогіі ў Беларусі, але і даследчыкаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Азербайджана. Навукоўцамі загадзя было прыслана больш за 200 дакладаў і тэзісаў. Канешне, па розным прычынам, не ўсе аўтары змаглі прыехаць на канферэнцыю ў Гродна. Але ўсе іх публікацыі будуць змешчаны ў зборніку матэрыялаў, які дапаможа скласці больш комплексны малюнак стану навакольнага асяроддзя, прыродаахоўчых мерапрыемстваў і перспектыўных напрамкаў даследаванняў у гэтай вобласці не толькі ў Беларусі, але і ў нашых суседзяў, што спрыяе лепшай каардынацыі сумесных праэктаў і распрацовак.