- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбітны беларускі дзеяч Сымон Рак-Міхайлоўскі нарадзіўся 14 красавіка 1885 году ў вёсцы Максімаўка (тагачасны Вялейскі павет, цяпер Маладэчанскі раён Мінскай вобласці). У нашай гісторыі ён ведамы як публіцыст, рэдактар, паэт, грамадска-палітычны дзеяч. Арганізатар і сябра ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Беларускай народнай рады. У 1900-1904 гадах Міхайлоўскі вучыўся ў Маладэчанскай настаўніцкай семінарыі, потым настаўнічаў ў гэтым краі. У час рэвалюцыі 1905-07 гадоў быў выбраны сялянамі хадаком у Дзяржаўную думу. За распаўсюд сацыял-дэмакратычнай літаратуры зняволены на 3 месяцы ў Вялейцы, потым змушаны з’ехаць у Крым. У 1912 у Феадосіі скончыў педінстытут. Пасля вярнуўся на радзіму, дзе пачаў арганізоўваць беларускія школы. Стаў сябрам Беларускай сацыялістычнай Грамады.