- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гендырэктар Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Антуан Бернар і жонка асуджанага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук просяць Камітэт па правах чалавека ААН паскорыць разгляд скаргі, якую яны падалі ад імя Бяляцкага два гады таму. Скарга на незаконнае пазбаўленне Бяляцкага волі была пададзеная ў красавіку 2012 года. Яе аўтары пісалі ў камітэт пра парушэнне правоў Бяляцкага на асацыяцыю, на свабоду і асабістую недатыкальнасць і на справядлівае судовае разбіральніцтва. Парушэннем гэтых правоў з'яўляліся адмовы ў дзяржрэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Вясна" ў 2007 і 2009 гадах, папярэджанне пракуратуры пра недапушчальнасць дзеяння ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а таксама крымінальны пераслед і асуджэнне Бяляцкага ў 2011 годзе.