- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праўда за кратамі. Халодная вільгаць шэрага муру, трывожныя позіркі сукамернікаў і абразы носьбітаў закону і правапарадку...Жорсткая рэальнасць, якая ўжо настолькі фундаментальна увайшла ў жыцце, што стала падавацца, у цэлым, заканамернай. Месяц у засценках гарадзенскай вязьніцы № 1, на працягу якога ажыццяўляецца нахабны гвалт над сумленнем, натуральным правам. Вядома, праўду не схаваеш за кратамі, але, аказваецца, вельмі легка абмежаваць яе распаўсцюджванне шляхам знішчэння носьбіта, зрабіўшы яе уласнай існасцю непачутага прарока.