Прэзентацыя зборніка паэзіі па-палеску ў Варшаве
2025-01-16 18:44
Гэта ўжо трэцяя кніга аўтара на палескай мове, раней выходзілі зборнікі вершаў і кароткай прозы “Оньдэ” і “Світумузыка”. Кнігу “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0” вылучае тое, што арыгіналы ў ёй надрукаваныя паралельна з перакладам на польскую мову і транслітарацыяй на ўкраінскі алфавіт.
18 студзеня
Пачатак у 17.00
Варшава, вул. Крынічная, 6 (Kryniczna, 6)