Прэзентацыя выданняў Цэнтра беларускай культуры ў Музеі Вольнай Беларусі
2026-04-21 01:38
26 красавіка а 17:00 у
Free Belarus Museum ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя выдавецкай дзейнасці
Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Гэта добрая нагода пазнаёміцца з кнігамі, якія Цэнтр паспеў выдаць ад моманту свайго заснавання ў 2024 годзе, і пагутарыць пра тое, для каго і навошта мы іх друкуем.
Сярод гасцей сустрэчы будуць
Анэта Прымака-Онішк |
Aneta Prymaka, рэпарцёрка і пісьменніца,
Міхал Геніюш, унук Ларысы Геніюш, і
Алесь Зарэмбюк, нашчадак адных з герояў кнігі Сяргея Чыгрына
«Рэпатрыяцыя».
Правядзе сустрэчу
Ілона Карпюк |
Ilo Karpiuk, намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
Музей вольнай Беларусі, вул. Фоксаль 11, Варшава
Уваход вольны.